На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 ліпеня беларускі рубель умацаваўся да долара і еўра, але аслабеў да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0009 рубля (0,04%) і склаў 2,3246 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0033 рубля (0,17%) і склаў 1,9859 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0009 рубля (0,03%) і склаў 3,14347 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. 6 ліпеня ф`ючэрсы на паўночнамарскую сумесь Brent апусціліся на 0,79% да 77,58 долара за барэль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, сёння знізіўся на 1 капейку і склаў 63,1 рубля.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2018
Мінск, 6 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/578/44118
Текущая дата: 28.12.2024