Пра гэта паведамілі ва ўстанове.
Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды юбілею Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбудуцца 28-29 чэрвеня. Навукова-практычная канферэнцыя "Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты" з удзелам вучоных, якія займаюцца вывучэннем пытанняў гісторыі, крыніцазнаўства, археаграфіі, генеалогіі і іншых спецыяльных гістарычных дысцыплін, пройдзе 28 чэрвеня.
У час канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя ілюстраванага навуковага выдання-альбома "Для лепшое твердости…": пергаментныя дакументы перыяду Вялікага княства Літоўскага з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1391-1566 гг.)".
Канферэнцыя пройдзе ў будынку Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
У Мінскай гарадской ратушы 29 чэрвеня адкрыецца выстаўка "Менск: архівы старога горада", на якой увазе шырокай грамадскасці будуць прадстаўлены арыгіналы актавых кніг Менскага (Мінскага) магістрата другой палавіны XVII стагоддзя са збору архіва.
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі - самае вялікае ў краіне сховішча рукапіснай спадчыны перыяду XIV - пачатку ХХ стагоддзя.
У яго фондах знаходзяцца ўнікальныя дакументы, якія асвятляюць разнастайныя бакі жыцця насельніцтва Беларусі і суседніх краін.
Адлік сваёй сучаснай гісторыі архіў вядзе з 5 ліпеня 1938 года, калі Магілёўскі гістарычны архіў быў рэарганізаваны ў Цэнтральны гістарычны архіў. У архіве налічваецца 3 тыс. 157 фондаў, якія ўключаюць 1 млн 22 тыс. 165 спраў. Найбольш каштоўныя дакументы - пергаментныя граматы, а таксама актавыя кнігі дзяржаўных устаноў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Прадстаўлены і фамільныя фонды, сярод якіх дакументы каралеўскай сям`і Сабескіх, графскага роду Плятэр-Зібергаў, князёў Любамірскіх і Радзівілаў. Архіў роду Радзівілаў, значная частка якога ёсць у НГАБ, у 2009 годзе быў уключаны ў рэестр дакументальнай спадчыны ЮНЕСКА "Памяць свету".
28 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/579/44024
Текущая дата: 28.12.2024