21 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар ЗША падаражэў, еўра і расійскі рубель страцілі ў кошце.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0020 рубля (0,09%) і склаў 2,3177 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0024 рубля (0,12%) і склаў 2,0076 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0053 рубля (0,17%) і склаў 3,1516 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У чацвер нафта таннее, ф`ючарсы на марку Brent падаюць і знаходзяцца ў раёне 73,5 долара за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 павысіўся на 16,98 капейкі і склаў 63,7873 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 чэрвеня 2018
Мінск, 21 чэрвеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/580/43916
Текущая дата: 28.12.2024