Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і еўра значна падаражэлі на БВФБ на фоне падзення расійскага рубля



9 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель прыкметна знізіўся да долара ЗША і еўра, рэзка ўмацаваўся да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0220 рубля (0,92%) і склаў 2,4227 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0120 рубля (0,61%) да 1,9757 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0355 рубля (1,05%) і склаў 3,3590 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту Brent трымаюцца вышэй за 67 долараў за бараль. Разам з тым сур`ёзны націск на курс расійскай валюты зрабіла ўвядзенне новых санкцый з боку ЗША.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 73,82 капейкі, склаўшы 58,5714 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 красавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/581/43092
Текущая дата: 15.11.2024