Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі экзамен на кіраванне матацыклам пачнуць прымаць па новых правілах з 22 красавіка



Аб гэтым 14-га красавіка паведаміў намеснік начальніка УДАІ МУС Аляксандр Цагельнік.

У Беларусі з 22 красавіка практычны экзамен на права кіравання матацыклам пачнуць прымаць па новых правілах.

"У яго дабаўлены раней анансаваныя элементы: змейка і манеўраванне ва ўмовах абмежаванага часу. Усе падраздзяленні Дзяржаўтаінспекцыі гатовы да гэтага", - сказаў Аляксандр Цагельнік.

Да ўвядзення новых правіл здачы практычнага экзамену рыхтаваліся і арганізацыі, якія займаюцца падрыхтоўкай кіроўцаў.

"Вучэбныя арганізацыі рыхтавалі матацыклістаў да здачы экзамену па новых правілах. Акрамя таго, у нас на катэгорыю А1 - гэта лёгкія матацыклы - можна падрыхтавацца самастойна, здаць тэарэтычны і практычны экзамен. Цяпер гэта зрабіць будзе крыху складаней. Што датычыцца бяспекі дарожнага руху, па выніках мінулага года і трох месяцаў бягучага назіраецца зніжэнне колькасці ДТЗ з удзелам матацыклістаў, знізілася таксама колькасць загінулых і параненых у такіх здарэннях", - сказаў на заканчэнне намеснік начальніка УДАІ МУС.

14 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/581/43148
Текущая дата: 15.11.2024