Белорусский портал в Казахстане

У Гомелі пенсіянеры і студэнты адзначылі ўгодкі рэвалюцыі



Урачысты мітынг, прысвечаны ўгодкам кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Петраградзе, прайшоў у суботу ў Гомелі каля помніка Леніну на аднайменнай плошчы. На мінтынг прыйшло некалькі сотняў чалавек, пераважна пенсіянераў і студэнтаў, якіх з заняткаў накіравалі на ўрачыстасці.

Цягам гадзіны першыя сакратары гомельскіх грамадскіх гарадскіх і абласных аб’яднанняў БРСМ, “Белая Русь” ды іншых вялі гаворку пра значнасць падзей амаль стогадовай даўніны. А прадстаўнік абласнога савета дэпутатаў увогуле падкрэсліў, што "Беларусь на чале з Аляксандрам Лукашэнкам з’яўляецца прадаўжальнікам і нашчадкам лепшых якасцяў СССР".

Акрамя таго, сёння ў адным з кінатэатраў для ўсіх жадаючых бясплатна дэманстраваўся  мастацкі фільм, прысвечаны чарговым угодкам Кастрычніцкай рэвалюцыі.

6 лістапада 2010
Еўрарадыё

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/582/2633
Текущая дата: 28.04.2024