Белорусский портал в Казахстане

Жыллё для больш як 7 тыс. шматдзетных сем`яў плануецца пабудаваць у Беларусі ў 2018 годзе



Аб гэтым заявіў 30 сакавіка начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль.

"Па стане на пачатак мінулага года ў чарзе было 30,5 тыс. шматдзетных сем`яў, на пачатак бягучага года - ужо 34,8 тыс. З аднаго боку, чарга нарастае, з іншага - мы лічым, што гэта вынік стымулявання нараджэння трэцяга, чацвёртага і наступных дзяцей жыллёвымі праграмамі, якія існуюць у рэспубліцы. На гэты год запланавана пабудаваць жыллё для 7 тыс. 29 шматдзетных сем`яў. На наступны перыяд разглядаецца пытанне, каб было ад 7 да 10 тыс.", - адзначыў Аляксандр Горваль.

Таксама, на яго думку, неабходна шукаць варыянты яшчэ больш актыўнага стымулявання дзетараджэння.

"Ёсць кампенсацыі па крэдытах на будаўніцтва жылля пры нараджэнні дзяцей. Але, напэўна, трэба павялічыць аб`ём. Таму што дзяржаве танней укласціся ў павелічэнне народанасельніцтва, чым потым змагацца з дэмаграфічнымі праблемамі. Таму разглядаюцца пытанні павелічэння дзяржаўнай падтрымкі на будаўніцтва жылля пры нараджэнні дзяцей", - сказаў начальнік упраўлення.

30 сакавіка 2018, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/583/42989
Текущая дата: 15.11.2024