Савет міністраў Беларусі ўнёс зьмены ў Правілы перавозак пасажыраў мэтрапалітэнам. Цяпер у мэтро можна ехаць са зброяй, боепрыпасамі да яго ці маленькім газавым балёнчыкам.
Цяпер пасажыры маюць права бясплатна перавозіць зброю, для якой «заканадаўствам прадугледжаная наяўнасьць дакумэнта, які пацьвярджае права на яго нашэньне», а таксама боепрыпасы да яе. Гэты дакумэнт павінен быць укладзены ў чахол, кабуру або спэцыяльны футляр.
Таксама зьмяніліся правілы правозу газавых балёнаў. Раней было забаронена правозіць балёны любога аб’ёму. Паводле абноўленых правілаў, цяпер забарона тычыцца балёнаў аб’ёмам больш за 0,5 літра.
Пасажыраў, якія адмаўляюцца плаціць штраф і ня могуць паказаць пасьведчаньне асобы, цяпер будуць затрымліваць прадстаўнікі органаў унутраных спраў паводле звароту работнікаў мэтро. Раней парушальнікаў маглі даставіць ва ўпраўленьне ўнутраных спраў па ахове мэтрапалітэну, але ў студзені 2018 году Аляксандр Лукашэнка скасаваў гэтае ведамства.
Радыё Свабода, 31 сакавіка 2018
Радыё Свабода, 31 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/583/42990
Текущая дата: 15.11.2024