Узначаліў Эўхарыстыю арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
У Пальмовую нядзелю ў мінскай архікатэдры памаліліся за Айчыну
Імшы папярэднічала ўрачыстая працэсія з вербамі на ўспамін уваходу Езуса Хрыста ў Ерузалем. Па шматгадовай традыцыі ў працэсіі ўдзельнічаў вослік.

Набажэнства Пальмовай нядзелі складаецца з дзвюх частак: з асвячэння вербаў і працэсіі з імі, а таксама з Эўхарыстыі. Падчас першай часткі быў прачытаны ўрывак Евангелля пра ўрачысты ўваход Езуса ў Ерузалем, а падчас Эўхарыстыі — урывак пра Муку Хрыста.
Як адзначыў у гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, гэтыя дзве часткі набажэнства «паказваюць чалавека такім, якім ён з’яўляецца на самой справе, — здольным і праслаўляць Бога, і выступаць супраць Яго», спяваць гімн «Гасанна» ў гонар Хрыста, а праз некалькі дзён прасіць Пілата Яго ўкрыжаваць.

«Мы павінны спытаць у саміх сябе, да якога тыпу людзей адносімся: да тых, хто заўсёды застаецца верным Богу і Яго закону, ці тых, хто вагаецца, як галінкі дрэва на вятры, паддаючыся тэндэнцыям часу і плывучы па цячэнні сучаснага секулярнага свету», — дадаў Мітрапаліт.
Іерарх нагадаў, што 25 сакавіка Касцёл адзначае свята Звеставання Пана, успамінаючы тую падзею, калі арханёл Габрыэль абвясціў Марыі, што Бог выбраў Яе быць Маці Збаўцы. Сёлета з-за таго, што Пальмовая нядзеля прыпадае на 25 сакавіка, свята Звеставання Пана перанесена на 9 красавіка. «Тым не менш, вельмі сімвалічна, што Устаўная грамата аб незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі была прынята ў свята Звеставання Пана.

Гэтым самым тыя, хто яе падпісаў, абвясцілі свету аб заснаванні новай дзяржавы. Хоць яе далейшы лёс быў вельмі складаным і не прывёў да чаканага выніку, тым не менш сам факт з’яўляецца вельмі красамоўным, бо паказвае імкненне беларускага народа да незалежнасці. Таму сённяшняе свята 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта свята «звеставання» беларускай незалежнасці і дзяржаўнасці», — сказаў арцыбіскуп Кандрусевіч.
Як заўважыў іерарх, «гісторыкі і даследчыкі яшчэ не сказалі апошняга слова аб гэтай знакавай падзеі ў гісторыі нашага народа і павінны нямала папрацаваць, каб даць адказ, які задавольваў бы ўсіх», аднак «ужо сёння з поўнай упэўненасцю можна сцвярджаць, што яна стала паваротным момантам у гісторыі нашай Бацькаўшчыны».

«Неабходна, каб нашы рашэнні і інтэнцыі абапіраліся не толькі на рацыянальны чалавечы розум, але і на нязменны і заўсёды актуальны Божы закон, — падкрэсліў Мітрапаліт. — Мы павінны адчуваць сваю адказнасць перад Богам і будучымі пакаленнямі за нашу Бацькаўшчыну, за яе законы, за сацыяльную справядлівасць, за выхаванне маладога пакалення, за будучыню сям’і і кожнага асобнага чалавека».
«Якой Бог хоча бачыць Беларусь? Найперш Ён хоча бачыць яе як краіну, пра насельнікаў якой будуць казаць: “Паглядзіце, як яны любяць адзін аднаго”, — любяць, каб на духоўных каштоўнасцях будаваць адзіную дэмакратычную Беларусь», — адзначыў арцыпастыр.
«Святкуючы юбілей 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, мы не толькі ўспамінаем мінулыя падзеі, але з надзеяй глядзім у будучыню. Беларусь – гэта зямля мучанікаў, вызнаўцаў і сведкаў веры, дзякуючы якім яна была не толькі захавана ў часы ганенняў, але і перададзена маладым пакленням. Гэта зямля сумленных працаўнікоў, якія заўсёды адраджалі яе пасля шматлікіх ваенных разрух і катастрофаў, як, напрыклад, Чарнобыльская, і працягваюць гэта чыніць далей. Гэта зямля выдатных вучоных, медыкаў, архітэктараў, мастакоў, літаратараў, артыстаў і г.д., якія развівалі і далей развіваюць яе эканамічны, навуковы і культурны патэнцыял.

Беларусь — гэта ўсеяная крыжамі, капліцамі і касцёламі зямля, якая духоўна адраджаецца пасля трох пакаленняў ганенняў на веру. Гэта таксама зямля, для якой характэрны шматлікія марыйныя санктуарыі і вельмі моцна распаўсюджаная марыйная пабожнасць», — дадаў іерарх.
Мітрапаліт заклікаў удзельнікаў Імшы ў гэты юбілей даверыць апецы Маці Божай дзяцей, моладзь, сем’і, кіраўнікоў дзяржавы, усіх працуючых, хворых, церпячых, вязняў і бедных, а таксама даверыць Ёй «імкненне нашага народа будаваць беларускае грамадства на духоўных каштоўнасцях».

«Звяртаемся да Цябе, святая Марыя, і цябе, святы арханёле Міхале, заступайцеся за нас і выпрошвайце нам у Бога ласку, каб мы выбіралі сваю будучыню згодна з Яго воляю і ўсім сваім жыццём праслаўлялі прыходзячага ў наш беларускі Ерузалем Хрыста словамі сённяшняга Евангелля: “Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана”. Няхай Ён заўсёды прысутнічае ў нашым жыцці і дапамагае будаваць заўтра нашай Бацькаўшчыны на евангельскіх каштоўнасцях», — сказаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Catholic.by, 25 сакавіка2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/584/42943
Текущая дата: 15.11.2024