Пра гэта паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС
Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі дапамаглі сям`і з Германіі, якая апынулася на трасе ў замёрзлым аўтамабілі.
Прыблізна апоўначы 26 лютага да ратавальнікаў Глыбоцкага падраздзялення МНС па дапамогу звярнуўся мужчына, у аўтамабілі якога ў выніку нізкай тэмпературы на трасе Р45 непадалёку ад вёскі Празарокі Глыбоцкага раёна замерзла дызельнае паліва.
Разам з ім былі жонка і трохгадовае дзіця. Тэмпература паветра складала мінус 23 градусы. Ратавальнікі выехалі да месца здарэння, адбуксавалі аўтамабіль у падраздзяленне МНС, аказалі дапамогу ў рамонце машыны, абагрэве і размяшчэнні людзей. Выявілася, што сям`я жыве ў Германіі і гасцявала ў Беларусі ў сяброў.
У сувязі з нізкімі тэмпературамі МНС рэкамендуе аўтамабілістам па магчымасці ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце, асабліва на далёкія адлегласці. У першую чаргу гэта тычыцца аўтамабіляў з дызельным рухавіком, якія нярэдка замярзаюць проста падчас руху, спыняюцца на праезнай часткі, перашкаджаючы іншаму транспарту.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 лютага 2018
Мінск, 27 лютага 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/588/42644
Текущая дата: 15.11.2024