Белорусский портал в Казахстане

Курс долара ЗША знізіўся да мінімуму апошніх некалькіх месяцаў



16 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля. Пры гэтым курс амерыканскай валюты апусціўся да мінімальнага значэння за апошнія больш як тры месяцы.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0075 рубля (0,3%) і склаў 2,4557 рубля.

Курс долара ЗША ўпаў на 0,0117 рубля (0,59%) да 1,9600 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0043 рубля (0,12%) і склаў 3,4788 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. У пятніцу цэны на нафту павысіліся дзякуючы зніжэнню курсу долара ЗША на міжнародных рынках і прагнозам аб скарачэнні здабычы нафты ў свеце. Марка Brent таргуецца блізу 64,5 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 23,64 капейкі, склаўшы 56,3554 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 лютага 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/589/42576
Текущая дата: 15.11.2024