Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 27 снежня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста шэсцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 4 дні.

Якія падзеі адбыліся 27 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 27 снежня

У 1991 годзе В`етнам прызнаў незалежнасць Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 27 снежня

1923 год: Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык.
1931 год: Юрый Карачун, беларускі графік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі хімік і мікрабіёлаг Луі Пастэр, нямецкая і амерыканская артыстка і спявачка Марлен Дытрых і французскі акцёр Жэрар Дэпардзье.

27 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Фірса, Леўкія і Калініка.

У народзе верылі, што 27 снежня розная нечысць гуляе па зямлі. Лічылася, што яна не чапае добрых гаспадароў, таму ў хаце чысценька прыбіралі і мыліся самі.

Калі ў гэты дзень пераменлівае надвор`е, будзе адліга. Цёплы дзень прадвяшчае гарачае лета. Калі крумкачы збіраюцца ў чароды і громка крычаць, варта чакаць маразоў.

Sputnik, 27 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/59/71921
Текущая дата: 05.10.2024