Белорусский портал в Казахстане

Памёр вядомы беларускі тэлевядучы Аляксандр Дамарацкі



Тэлевізійную кар’еру Аляксандр Дамарацкі завяршыў у 2013 годзе.

Савецкі і беларускі тэлевядучы Аляксандр Дамарацкі памёр на 75-м годзе жыцця, пра гэта паведамілі ў пятніцу ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Аляксандр Дамарацкі скончыў БДУ. У 1972 годзе ён працаўладкаваўся на беларускае тэлебачанне і прайшоў шлях ад журналіста, каментатара, тэлевядучага да генеральнага дырэктара тэлеканала.

Хто губляе самавалоданне, той губляе ўсё

У адным са сваіх інтэрв’ю тэлевядучы расказаў аб тым, што дапамагае яму спраўляцца з цяжкімі жыццёвымі сітуацыямі.

"Я пачуў адну фразу, мне было тады гадоў 13. Ішоў спектакль па Дзікенсу "Домбі і сын". І цётка маленькаму Домбі кажа: трэба зрабіць над сабой намаганне. І я ўсё сваё жыццё раблю над сабой намаганне. Гэта вельмі складана, але гэта у мне ёсць. Бываюць моманты, калі я не хачу гэта рабіць, а мне трэба, таму што ад гэтага залежыць нечая праца, мой унутраны стан", - казаў Дамарацкі ў інтэрв’ю Святлане Бароўскай.

Тэлевядучы адзначаў, што той, хто губляе самавалоданне, той губляе ўсё.

Таксама ён цёпла адклікаўся аб дзвюх галоўных жанчынах у сваім жыцці.

"Ёсць дзве вялікія жанчыны, якія мяне зрабілі – гэта мая маці і мая жонка", - казаў Дамарацкі.

Мінск, 29 снежня 2023
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/59/71982
Текущая дата: 05.10.2024