Белорусский портал в Казахстане

Долар падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі на таргах БВФБ



17 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0004 рубля (0,02%) і склаў 2,441 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,001 рубля (0,05%) і склаў 1,9963 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0095 рубля (0,27%) і склаў 3,5286 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У сераду цэны на нафту зніжаюцца. Ф`ючарсы на бараль Brent гандлююцца ніжэй за адзнаку 69 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 20,47 капейкі, склаўшы 56,5925 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/595/42136
Текущая дата: 15.11.2024