Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыста 25-га снежня.
"У цёплай атмасферы калядных дзён ярка выяўляюцца ўсе лепшыя якасці людзей, натхнёных маральнымі каштоўнасцямі хрысціянства, — гаворыцца ў віншаванні. — Хай радасць гэтай чароўнай падзеі напоўніць сэрцы кожнага любоўю і надзеяй, дапаможа з упэўненасцю ісці па жыцці і дасягнуць пастаўленых мэтаў".
Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, міру, шчасця, невычэрпнай энергіі і натхнення.
БелаПАН
Мінск, 23 снежня 2017
Мінск, 23 снежня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/599/41751
Текущая дата: 14.11.2024