Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 17 траўня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 228 дзён.

Якія падзеі адбыліся 17 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 17 траўня

У 1995 годзе была створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 17 траўня

1681 год: Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
1952 год: Анатоль Красоўскі, беларускі педагог, выдавец, прадпрымальнік.
1952 год: Яўген Ксяневіч, беларускі калекцыянер, бібліяфіл, мецэнат, прадпрымальнік.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык Сяргей Салаўёў і французскі кампазітар Эрык Саці.

17 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Пелагеі Тарсійскай.

У сялян працягваліся працы ў гародз – сеялі агуркі, кукурузу і бабы. Калі ўжо квітнее каліна, гэтыя культуры дакладна не памерзнуць.

Дрэннай прыкметай было 17 траўня забіць птушку на мяса – лічылася, што ў таго, хто так зробіць, куры і качкі будут дрэнна несціся і куранят будзе мала.

Калі раніцай не выпала расы, надвор`е хутка зменіцца. Куванне зязюлі прадвяшчае добрае надвор`е.

Sputnik, 17 траўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/6/48076
Текущая дата: 02.05.2024