Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 27 ліпеня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 158 дзён.

Якія падзеі адбыліся 27 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 27 ліпеня

У 1320 годзе адбылася бітва пад Меднікамі: войска ВКЛ перамагло рыцараў Тэўтонскага ордэна.
У 1941 годзе пачала выдавацца "Менская газэта".
У 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

Хто нарадзіўся 27 ліпеня

1876 год: Цётка (Алаіза Пашкевіч), беларуская паэтэса, адна са стваральнікаў БСГ.
1955 год: Барыс Лазука, беларускі мастацтвазнавец.
1981 год: Арцём Арашонак, беларускі пісьменнік, перакладчык.

27 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Стэфана Махрышчыцкага і апостала ад 70 Акілу.

Працягваецца ўборка ўраджаю. Калі не ідзе дождж, сяляне працуюць на полі. Лічылася, што калі абвязаць сябе поясам з саломы, спіна не будзе балець падчас цяжкай працы.

Калі раніцай сонца чырвонае і хаваецца за аблокі, днём будзе дождж. Сухі дзень прадвяшчае цёплую восень. Калі ж дзень дажджлівы, непагадзь будзе трымацца яшчэ тыдзень.  

Sputnik, 27 ліпеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/6/48957
Текущая дата: 02.05.2024