Белорусский портал в Казахстане

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва адкрываецца ў Беларусі



Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва адкрываецца 18-га лістапада ў Беларусі.

У ліку асноўных падзей тыдня - IX Міжнародны форум прадпрымальніцтва, які адбудзецца 19 лістапада ў Мінску, і першы Рэгіянальны форум прадпрымальніцтва, ён пройдзе 20 лістапада ў Брэсце. 

Таксама адбудуцца канферэнцыі FinTech Day, Investor`s Factory, спаборніцтва стартапаў Belbiz Battle, узнагароджванне лепшага ментара 2019 года.

Таксама ў час Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва традыцыйна плануецца ўзнагародзіць лепшых прадпрымальнікаў года ў Беларусі.

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва (GEW) - глабальная ініцыятыва, якая праходзіць у адзін і той жа час у 170 краінах свету з мэтай папулярызацыі іміджу прадпрымальніцтва, развіцця дзелавога супрацоўніцтва і пошуку новых ідэй. 

Афіцыйным прадстаўніком GEW у Беларусі з`яўляецца ТАА "Цэнтр дзелавых камунікацый "Белбіз". Партнёрамі Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі ўжо сталі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID, Банк развіцця, Міністэрства эканомікі, Міжнародная фінансавая карпарацыя (IFC), пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі, Белаграпрамбанк, Банк БелВЭБ і праект па развіцці мясцовых ініцыятыў ПРААН.

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва прадоўжыцца да 24 лістапада.

18 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/6/50588
Текущая дата: 03.05.2024