Белорусский портал в Казахстане

Марзалюк аб сюжэце "Еўраньюс": няправільна выкарыстоўваць эпатажныя, беспадстаўныя заявы



Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк пракаментаваў сюжэт "Еўраньюс" на тэму праведзеных у Беларусі выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Ігар Марзалюк адзначыў, што як вучоны хацеў бы ведаць, на чым заснаваны эпатажныя заявы, якія прагучалі ў сюжэце. 

"Мне хацелася даведацца, на якіх сацыялагічных даных яны заснаваны, - сказаў парламентарый. - Калі ідзе такая цытата, гэта няправільна, не на карысць".

Ён дадаў, што генератары такіх фраз нічога не ведаюць аб настроі беларускага грамадства. 

"Трагедыя фэйкавай апазіцыі ў тым, што яна нават гіпатэтычную незадаволенасць у пэўных сегментах грамадства не зможа акумуляваць. Проста таму, што не працуе з людзьмі", - канстатаваў ён.

Дэпутат дадаў, што ў час выбарчай кампаніі правёў са сваёй камандай вялікую работу, вельмі шмат сустракаўся з людзьмі. 

"Абсалютная большасць беларусаў адэкватныя людзі, якія хочуць нармальных эвалюцыйных змяненняў, спакою і росту свайго дабрабыту, умацавання суверэнітэту сваёй краіны", - падкрэсліў ён.

19 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/6/50667
Текущая дата: 08.05.2024