Гэты дзень з`яўляецца дваццаць восьмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 338 дзён.
Сёння адзначаецца Дзень беларускай навукі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 28 студзеня
У 1577 годзе Мазыр атрымаў герб.
У 1588 годзе быў зацверджаны 3-і Статут ВКЛ.
У 1611 годзе Мінскім кашталянам прызначаны Пётр Тышкевіч.
У 1798 годзе была заснавана Мінская рымска-каталіцкая духоўная семінарыя, працавала да 1869 года.
У 1868 годзе ў Мінску было створана таварыства лекараў.
У 1980 годзе ў Акадэміі навук БССР створаны Інстытут прыкладной фізікі.
Хто нарадзіўся 28 студзеня
1919 год: Павел Кармунін, народны артыст Беларусі.
1940 год: Леанід Дайнека, беларускі пісьменнік.
1943 год: Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысёр.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі піяніст Артур Рубенштэйн і швейцарскі фізік Агюст Пікар.
28 студзеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Паўла Фівейскага, першага хрысціянскага манаха і пустэльніка.
У народзе казалі: "Павел дзень прыбавіў". Дні прыкметна становяцца даўжэй, а ночы – карацей.
Калі днём на Паўла завіруха, уначы будзе моцны мароз. Крык варон прадвяшчае адлігу, калі яны схаваліся – халады.
Sputnik, 28 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/60/72314
Текущая дата: 18.11.2024