Белорусский портал в Казахстане

Курс долара ЗША зноў дасягнуў 2 рублёў



28 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, ўмацаваўся да еўра.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0006 рубля (0,03%) і склаў 2,3797 рубля.

Курс долара вырас на 0,0047 рубля (0,24%) і склаў 2 рублі.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0008 рубля (0,02%) і склаў 3,4259 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак цэны на нафту зніжаюцца, кошт маркі Brent вагаецца ў раёне 63 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 13,52 капейкі, склаўшы 58,4125 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/603/41390
Текущая дата: 15.11.2024