Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 лістапада на дакладзе ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год.
"Мы павінны пранікнуцца пачуццём таго, што кожны чалавек павінен мець магчымасць працаваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Я адчуваю і бачу сітуацыю: чалавек сёння гатовы любую работу выконваць. Так, ёсць 10 працэнтаў на ўліку ў Шуневіча і іншых, з імі мы працуем па-свойму, прытым жорстка працуем. Але тым, хто хоча працаваць, трэба дапамагчы ўладкавацца і заплаціць, - паставіў задачу Прэзідэнт. - Таму давайце пачынаць працаваць".
Акрамя таго, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, людзі павінны не толькі мець работу, але і добра зарабляць. Ён нагадаў аб сваім даручэнні выйсці да канца 2017 года на сярэдні ўзровень зарплаты ў краіне ў памеры Br1 тыс.
"Іншага вы і вымаўляць не павінны. У адваротным выпадку гэта дорага абыдзецца ўраду", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт дапусціў, што ў пачатку 2018 года будзе больш выхадных, адпаведна, людзі будуць менш працаваць і могуць атрымаць зарплату крыху ніжэйшую за плануемы ўзровень.
"А далей, другі, трэці, чацвёрты кварталы, мы павінны перасягаць ужо Br1 тыс. хоць крыху", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Павысіць жа сярэдні ўзровень даходаў у краіне неабходна ў першую чаргу за кошт павелічэння памеру зарплаты тым катэгорыям грамадзян, у якіх яна была ніжэйшая за сярэдняе значэнне, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Вось вам задача. І барані вас бог гэту задачу не выконваць, - заявіў Прэзідэнт. - У нас вызначана заданне. Не будзе выканана - галавой адкажаце".
"Пачынайце рэалізоўваць тое, што я вам гавару. Не можаце, не хочаце - ідзіце. Вы для таго і ёсць, каб выканаць гэтыя даручэнні. Тым больш я не патрабую чагосьці незвычайнага. Я патрабую больш-менш забяспечыць людзей. Гэта задача дзяржаўнай улады", - падкрэсліў ён.
Як далажыў прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў, за дзевяць месяцаў 2017 года ў краіне створана практычна 50 тыс. рабочых месц, у тым ліку 48 тыс. - на наваствораных прадпрыемствах.
"Урад для сябе ў пачатку года вызначыў больш напружаную задачу - 70 тыс., у рэалізацыі якой ёсць адставанне. Па 9 месяцах адстаём на 2,5 тыс.", - сказаў Андрэй Кабякоў.
Ён канстатаваў, што разам з тым колькасць фактычна занятых у эканоміцы за гэты ж час знізілася на 54 тыс. чалавек. Але пры гэтым, згодна са статыстыкай, на 25,5 тыс. змяншалася і колькасць насельніцтва працаздольнага ўзросту, таксама на 28,5 тыс. зменшылася колькасць працуючых пенсіянераў.
"Гэта значыць, прыблізны баланс", - заўважыў кіраўнік урада. У сваю чаргу старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева падкрэсліла, што сітуацыя ў сферы занятасці застаецца няпростай.
Гэта пацвярджае і праведзены ў Маладзечне пробны перапіс насельніцтва. Магчыма, гэта тлумачыцца асаблівасцямі раёна. Тое, што пытанне працаўладкавання хвалюе грамадзян рэспублікі, пацвердзіла і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава.
"Мы бачым, што сёння гэта асноўнае пытанне, якое хвалюе жыхароў нашай краіны. У розных рэгіёнах сітуацыя розная, але яна сапраўды мае месца і самазаспакойвацца тут нельга", - пераканана яна.
Закранаючы выкананне даручэнняў аб павышэнні заработнай платы, Андрэй Кабякоў адзначыў, што па выніках студзеня-верасня рэальная заработная плата ў цэлым па эканоміцы прырасла да ўзроўню мінулага года на 3,8 працэнта, што крыху вышэй, чым рост прадукцыйнасці працы.
"Гэта не вельмі добра. Але не трэба рабіць трагедыю - гэта цалкам чакана і вытлумачальна. Такія суадносіны склаліся выключна з улікам прынятых рашэнняў па павелічэнні заработнай платы ў дзяржкіраванні і бюджэтнай сферы", - растлумачыў прэм`ер-міністр.
У рэальным сектары рост прадукцыйнасці працы перавышае рост заработнай платы на 1 працэнт. Намінальная заработная плата ў верасні ў параўнанні са студзенем павялічылася на Br110 да Br831, або на 15 працэнтаў.
"У бюджэтных арганізацыях пасля прынятых рашэнняў намінальная зарплата вырасла на 13 працэнтаў. Ёсць адставанне ад графіка па дасягненні да канца года сярэдняй зарплаты ў памеры Br1 тыс. Па студзені-верасні такое адставанне склала Br25,4, або 3,1 працэнта", - праінфармаваў Андрэй Кабякоў.
21 лістапада 2017, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/604/41228
Текущая дата: 15.11.2024