Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне супрацоўнікам і ветэранам органаў унутраных спраў са 100-годдзем з дня ўтварэння беларускай міліцыі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара

"Гэта свята сімвалізуе павагу да лепшых традыцый служэння народу і краіне, якія закладваліся многімі пакаленнямі супрацоўнікаў МУС. Адзначаючы векавы юбілей, мы па праву ганарымся сапраўднымі прафесіяналамі, вернымі Закону, аддаём належнае подзвігу ўсіх, хто самааддана змагаўся са злачыннасцю, - гаворыцца ў віншаванні. - Выбраўшы нялёгкую і мужную прафесію, вы прысвяцілі сябе адказнай і высакароднай місіі - абароне інтарэсаў грамадства, жыцця і спакою грамадзян. Перакананы, застаючыся вернымі прысязе, вы з гонарам выканаеце свой абавязак".

Асаблівыя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ветэранам органаў унутраных спраў - людзям, якія беззапаветна служылі Айчыне.

Сёння ўжо новае пакаленне супрацоўнікаў забяспечвае правапарадак у краіне і прадаўжае іх справу, упісваючы новыя слаўныя старонкі ў гісторыю Беларусі.

Прэзідэнт пажадаў усім супрацоўнікам міліцыі, іх родным і блізкім моцнага здароўя, сямейнага шчасця і поспехаў у служэнні на карысць Радзімы.

3 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/606/38805
Текущая дата: 21.05.2024