Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 снежня падпісаў распараджэнне "Аб заахвочванні таленавітых маладых вучоных"



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Распараджэннем кіраўніка дзяржавы прэзідэнцкія стыпендыі назначаны 74 маладым навукоўцам, у тым ліку 8 дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 35 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў і 31 маладому навукоўцу без ступені ва ўзросце да 30 гадоў.

У іх ліку прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, геалагічных, сацыяльных і гуманітарных навук. Стыпендыяты працуюць у рамках прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці па актуальных для развіцця названых галін тэмах.

Усе даследаванні і распрацоўкі носяць прыкладны характар. Атрыманыя вынікі маюць высокую навуковую значнасць, выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці і вучэбным працэсе, садзейнічаюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі.

Распараджэнне кіраўніка дзяржавы накіравана на падтрымку творчай ініцыятывы маладых навукоўцаў, развіццё айчынных навуковых школ.

18 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/61/71830
Текущая дата: 06.10.2024