Аб гэтым паведамляе прэс-служба Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Начальнік 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў ад імя ўсёй каманды і прыкамандзіраваных супрацоўнікаў 69-й Расійскай антарктычнай экспедыцыі павіншаваў усіх навукоўцаў, даследчыкаў і работнікаў навуковай сферы краіны з Днём беларускай навукі, які адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.
«Каманда 16 Беларускай антарктычнай экспедыцыі віншуе слаўны калектыў НАН Беларусі і ўсіх работнікаў навуковай сферы Беларусі з прафесійным святам — Днём беларускай навукі. Навуковая супольнасць Беларусі з’яўляецца магутнай рухаючай сілай, якая стварае надзейны падмурак для дынамічнага развіцця і працвітання нашай краіны — новыя ідэі і тэхналогіі, унікальныя прыборы і методыкі, распрацаваныя беларускімі навукоўцамі, маюць найвышэйшую пробу і з’яўляюцца падзеямі дзяржаўнага і міжнароднага ўзроўню, знаходзяць практычнае прымяненне ў розных сферах дзейнасці ў нашай краіне і далёка за яе межамі. Дзякуй Вам за самаадданае служэнне навуцы і адданасць справе, за вашу актыўную і мэтанакіраваную працу, накіраваную на развіццё і ўмацаванне ўсіх кампанентаў патэнцыялу нашай краіны. Жадаем міру і дабрабыту, моцнага здароўя і шчасця, вялікіх імкненняў, вялікіх магчымасцяў і прарываў, новых навуковых ідэй і адкрыццяў у інтарэсах нашай краіны і Сусветнага навуковага прагрэсу», — гаворыцца ў віншаванні.
У гонар прафесійнага свята — Дня беларускай навукі на флагштоках беларускай станцыі ў Антарктыдзе ўзняты дзяржаўны сцяг Беларусі і сцяг Нацыянальнай акадэміі навук.
30 кастрычніка 2023 года ў НАН Беларусі дадзены ўрачысты старт 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі. У Антарктыду адправіліся 13 чалавек пад кіраўніцтвам дасведчанага палярніка, удзельніка ўсіх папярэдніх 15-ці экспедыцый Аляксея Гайдашова. У складзе экспедыцыі навуковыя супрацоўнікі НАН Беларусі (Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Інстытута прыродакарыстання, Інстытута фізікі), БДУ, Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы і іншых арганізацый краіны. У камандзе-7 спецыялістаў, якія ўжо маюць досвед працы ў Антарктыдзе, і 6 пачаткоўцаў. Навуковыя супрацоўнікі складаюць палову складу экспедыцыі.
Звязда, 26 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/61/72286
Текущая дата: 18.11.2024