Музей Бялыніцкага-Бірулі — першы ў краіне мемарыяльны музей, прысвечаны жыццю і творчасці мастака.
Аляксандр Лукашэнка 25 верасня зацвердзіў рашэнне савета фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва аб выдзяленні 598 тыс. рублёў са сродкаў фонду на завяршэнне ў 2017 годзе капітальнага рамонту былога дома купца Анташкевіча ў Магілёве, дзе месціцца філіял Нацыянальнага мастацкага музея "Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі".
За кошт асігнаванняў з рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена 471,2 тыс. рублёў, за кошт адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая непасрэдна ўздзейнічае на гісторыка-культурныя каштоўнасці або зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў, кампенсацый за прычыненую шкоду такім аб`ектам — 126,8 тыс., паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Завяршэнне капітальнага рамонту "дазволіць размясціць у ім паўнавартасную экспазіцыю з больш як 500 карцін, далучыць насельніцтва да найлепшых узораў выяўленчага мастацтва".
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/610/40821
Текущая дата: 15.11.2024