29 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся ў дачыненні да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0002 рубля (0%) і склаў 2,3141 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0066 рубля (0,34%) і склаў 1,9623 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0126 рубля (0,37%) і склаў 3,3854 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У пятніцу ф`ючарсы на нафту Brent трымаюцца вышэй за адзнаку 57 долараў ЗША за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 40,86 капейкі, склаўшы 58,0169 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 верасня 2017
Мінск, 29 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/610/40834
Текущая дата: 15.11.2024