"Сучасны Мінск — найбуйнейшы палітычны, эканамічны, культурны і дзелавы цэнтр краіны. Гэта неверагодна прыгожы горад з асаблівай душэўнай атмасферай, у якім хочацца жыць, вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей", — гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі з 950-гадовым юбілеем беларускай сталіцы.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў гісторыю Мінска ўпісана нямала гераічных і трагічных старонак. "Але кожны раз, прайшоўшы праз суровыя выпрабаванні, горад адраджаўся, станавіўся больш велічным. І сёння з гонарам носіць ганаровае званне "горад-герой", — гаворыцца ў віншаванні.
Як адзначыў Лукашэнка, захоўваючы сваё непаўторнае архітэктурнае аблічча, Мінск з кожным годам развіваецца, прырастае новымі жылымі кварталамі, культурнымі і спартыўнымі аб`ектамі, утульнымі паркамі і скверамі.
"І ўсё ж галоўнае багацце, душа нашай сталіцы — гэта людзі. Упэўнены, што дзякуючы вашым талентам, дарагія мінчане, вашым смелым ідэям, працавітасці і гасціннасці горад стане яшчэ больш прыгожым і ўтульным", — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 верасня 2017
Мінск, 9 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/612/40712
Текущая дата: 15.11.2024