13 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель аслабеў да долара ЗША і еўра, умацаваўся — да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0161 рубля (0,7%) і склаў 2,3219 рубля.
Курс долара павялічыўся на 0,0106 рубля (0,55%) да 1,9392 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0029 рубля (0,09%) і склаў 3,3594 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent гандлюецца ў плюсе вышэй за 54 долары ЗША за бараль. Разам з тым расійскі рубель сышоў у мінус да долара і еўра на фоне выхаду нерэзідэнтаў з аблігацый федэральнай пазыкі перад запланаваным на пятніцу пасяджэннем Банка Расіі.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 40,23 капейкі, склаўшы 57,6679 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 верасня 2017
Мінск, 13 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/612/40741
Текущая дата: 15.11.2024