29 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, умацаваўся да еўра. Долар, які дасягнуў напярэдадні адзнакі 2 рублі, працягнуў даражэць.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0033 рубля (0,14%) і склаў 2,3764 рубля.
Курс долара вырас на 0,0039 рубля (0,2%) і склаў 2,0039 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0086 рубля (0,25%) і склаў 3,4345 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту зніжаюцца, але кошт маркі Brent па-ранейшаму застаецца высокім, складаючы больш за 62 долары за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 8,14 капейкі, склаўшы 58,3311 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 лістапада 2017
Мінск, 29 лістапада 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/612/41411
Текущая дата: 28.12.2024