Пра гэта паведамляе пасольства Францыі ў Беларусі.
Спектакль вядомага французскага танцора і харэографа Анжалена Прэльжакажа "Фрэска. Карціна на сцяне" будзе паказаны ў Мінску.
Спектакль прадставяць публіцы ў рамках VII Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ", які пройдзе ў беларускай сталіцы з 27 верасня па 16 кастрычніка.
Паказ адбудзецца 28 верасня ў Палацы культуры Мінскага аўтазавода.
"Французскі харэограф Анжален Прэльжакаж ужо неаднойчы ў сваёй творчасці звяртаўся да тэмы казак і паданняў розных народаў і культур, і ў гэты раз у сваім спектаклі "Фрэска. Карціна на сцяне" ён звяртаецца да незвычайна паэтычна фальклору Азіі, — адзначылі ў пасольстве Францыі. — Ён пераносіць гледачоў у фантастычны свет кітайскіх казак і раскрывае неверагодную сілу выяўленчага мастацтва. Рэжысёр не імкнецца пераказаць старажытнае кітайскае паданне, а стварае яго сучасную адаптацыю і пераносіць дзеянне п`есы ў прастору на скрыжаванні розных культур, захоўваючы пры гэтым дух і сімвалізм старажытнай гісторыі".
Анжален Прэльжакаж пачынаў свой творчы шлях з класічнага балета, а затым захапіўся сучасным танцам і вучыўся яму ў вядомага харэографа Мерса Канінгема. З 1984 года спектаклі Прэльжакажа — у рэпертуары тэатраў па ўсім свеце, сярод якіх "Ла Скала" ў Мілане, "Нью-Ёрк Сіці балет" і "Балет Парыжскай оперы".
За сваю кар`еру Прэльжакаж быў удастоены мноства ўзнагарод, сярод якіх ордэн Ганаровага легіёна і нацыянальны ордэн Францыі "За заслугі".
За сваю кар`еру Прэльжакаж быў удастоены мноства ўзнагарод, сярод якіх ордэн Ганаровага легіёна і нацыянальны ордэн Францыі "За заслугі".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 4 верасня 2017
Мінск, 4 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/614/40620
Текущая дата: 15.11.2024