Народны артыст Беларусі, нязменны мастацкі кіраўнік ансамбля "Сябры" Анатоль Ярмоленка прыняў віншаванні з 70-гадовым юбілеем, які адзначае 15 лістапада.
Вядучы радыё Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў павіншаваў народнага артыста з круглай датай і пацікавіўся, з якімі думкамі і пачуццямі Анатоль Іванавіч сустракае святочны дзень.
"З тымі ж думкамі, што і звычайны працоўны дзень. Галоўнае — не акцэнтаваць увагу на юбілеях, я так не люблю іх адзначаць. Я з`ехаў адразу на здымку праграмы "Залатая калекцыя", вось так у працы і пройдзе час", — распавёў Ярмоленка.
Па словах юбіляра, зараз для яго галоўнае ў тым, што хочацца быць карысным. Акрамя таго, ёсць яшчэ шмат планаў, якія народны артыст спадзяецца ўвасобіць у жыццё.
"Я хачу выступіць з прэзідэнцкім аркестрам, зрабіць сольную праграму. Зараз мы пракатваем юбілейную праграму "Сяброў". Карацей, працы шмат, будзем працаваць. Галоўнае, што працаваць хочацца", — сказаў Ярмоленка.
Sputnik Беларусь, 15 лістапада 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/614/41110
Текущая дата: 28.12.2024