Белорусский портал в Казахстане

Вечар духоўнай паэзіі і музыкі пройдзе 2 студзеня ў Мінску



Вечар духоўнай паэзіі і музыкі "У чаканні Ражджаства" пройдзе 2 студзеня ў Мінску, паведамляе са спасылкай на афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.

Мерапрыемства адбудзецца ў Палацы мастацтваў у час духоўна-асветнай выстаўкі "Ражджаство Хрыстова". Вечар духоўнай паэзіі і музыкі падрыхтаваны літаратурнай гасцінай газеты "Воскресение".

У праграме прымуць удзел паэты Ала Чорная, Валянціна Паліканіна, Лізавета Палеес, Таццяна Дашкевіч, Алена Міхаленка, акцёры і музыканты Ірына Нарбекава, Алена Шабад, Яўген і Алена Піменавы, Марына Пашкевіч, Юлія Аруцюнава.

Уваход на мерапрыемства свабодны.

29 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/615/38217
Текущая дата: 19.05.2024