Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са 100-гадовым юбілеем Кастрычніцкай рэвалюцыі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У сусветнай гісторыі ёсць вехі і падзеі, якія ўплываюць на лёсы народаў, прадвызначаючы іх далейшае развіццё. Кастрычнік 1917 года азнаменаваны з`яўленнем на палітычнай карце краіны з прынцыпова новым укладам і абвяшчэннем права нацый на самавызначэнне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сфарміраваныя ў перыяд Савецкага Саюза сацыяльна-эканамічныя прынцыпы пакладзены ў аснову развіцця прамысловага, навуковага, сельскагаспадарчага і сацыяльнага патэцыялу сучаснай беларускай дзяржавы.

"Сёння мы жывём у суверэннай, незалежнай краіне. Сваім розумам, талентам і працавітасцю будуем моцную, стабільную дзяржаву, у якой галоўнай каштоўнасцю з`яўляецца чалавек - сапраўдны патрыёт і гаспадар роднай зямлі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі са 100-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас са знамянальнай датай - 100-гадовым юбілеем Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У сусветнай гісторыі ёсць вехі і падзеі, якія ўплываюць на лёсы народаў, прадвызначаючы іх далейшае развіццё. Кастрычнік 1917 года азнаменаваны з`яўленнем на палітычнай карце краіны з прынцыпова новым укладам і абвяшчэннем права нацый на самавызначэнне.

Сфарміраваныя ў перыяд Савецкага Саюза сацыяльна-эканамічныя прынцыпы пакладзены ў аснову развіцця прамысловага, навуковага, сельскагаспадарчага і сацыяльнага патэцыялу сучаснай беларускай дзяржавы.

Сёння мы жывём у суверэннай, незалежнай краіне. Сваім розумам, талентам і працавітасцю будуем моцную, стабільную дзяржаву, у якой галоўнай каштоўнасцю з`яўляецца чалавек - сапраўдны патрыёт і гаспадар роднай зямлі.

Жадаю вам моцнага здароўя, міру і поспехаў у працы на карысць нашай Айчыны. Аляксандр Лукашэнка.

7 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/615/41024
Текущая дата: 27.12.2024