Белорусский портал в Казахстане

Курсы долара ЗША і еўра выраслі на таргах БВФБ



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 8 жніўня беларускі рубель аслабеў да еўра, долара ЗША і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,007 рубля (0,3%) і склаў 2,3063 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0018 рубля (0,09%) да 1,9526 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0103 на рубля (0,32%) і склаў 3,2555 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай кошт кастрычніцкіх ф`ючарсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent зніжаўся на 0,42% да 52,15 долара за бараль. Цана вераснёўскіх ф`ючарсаў на нафту маркі WTI змяншалася на 0,38% да 49,20 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, знізіўся на 7,19 капейкі і склаў 59,9886 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 жніўня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/618/40348
Текущая дата: 15.11.2024