Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта ад 5 кастрычніка № 361 "Аб стварэнні ўстановы".
У структуры МНС створана дзяржаўная навуковая тэхнічная ўстанова "Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы", якая будзе ажыццяўляць пастаянную незалежную навукова-тэхнічную падтрымку нагляднага органа.
"Наяўнасць такой установы з`яўляецца неад`емнай і абавязковай часткай рэгулюючай інфраструктуры краіны, якая развівае ядзерную энергетыку, і адпавядае рэкамендацыям МАГАТЭ", — адзначае прэс-служба прэзідэнта.
Цэнтр будзе каардынаваць дзейнасць навукова-тэхнічных экспертаў пры правядзенні ацэнак бяспекі аб`ектаў выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання, а таксама ўдзельнічаць у правядзенні экспертызы бяспекі ядзерных аб`ектаў.
Асноўнымі напрамкамі работы новай установы з`яўляюцца правядзенне навукова абгрунтаванага аналізу ядзернай і радыяцыйнай бяспекі; вывучэнне ўплыву розных фактараў, у тым ліку прыродных і тэхнагенных, на надзейнасць будаўнічых канструкцый і кампанентаў аб`ектаў выкарыстання атамнай энергіі; навукова абгрунтаваны аналіз рызык; правядзенне ацэнкі эфектыўнасці радыяцыйнай абароны персаналу, які працуе з ядзернымі матэрыяламі і крыніцамі іанізуючага выпраменьвання.
У ліку іншых напрамкаў дзейнасці — ацэнка бяспекі пры абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і ядзернымі матэрыяламі; аказанне падтрымкі прыняццю рашэнняў па пытаннях аварыйнай гатоўнасці і рэагавання; падрыхтоўка і суправаджэнне міжнародных навуковых праграм; правядзенне навуковых даследаванняў у галiне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.
У 2019 годзе чакаецца ўвод першага блока Беларускай АЭС (Астравецкі раён Гродзенскай вобласці). Праект крытыкуецца часткай айчынных навукоўцаў, а сярод замежных краін найбольшую заклапочанасць выказвае Літва.
БелаПАН
Мінск, 5 кастрычніка 2017
Мінск, 5 кастрычніка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/618/40871
Текущая дата: 27.12.2024