Пра цікавыя факты з гісторыі старажытнага музычнага інструмента распавёў кандыдат мастацтвазнаўства, выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва, майстар дуды Аляксандр Сурба.
Аляксандр Сурба першым з беларускіх даследчыкаў нядаўна абараніў дысертацыю на тэму беларускай дуды. Гісторыя беларускай дуды пачалася яшчэ ў старажытнасці, але ў сярэдзіне ХХ стагоддзя гэты інструмент раптам выйшаў з музычнай культуры Беларусі. Пасля нейкага перыяду заняпада адраджэнне дуды пачалося ў 70-80-х гадах мінулага стагоддзя дзякуючы энтузіястам.
Зараз ўжо каля года ў беларускай дударскай суполцы вядзецца дыскусія аб прызнанні беларускай дуды нацыянальнай культурнай з`явай і ўключэнні дуды ў Спіс аб`ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
"Справа у тым, што ў розных краінах дуды з`яўляюцца гонарам кожнай нацыі. У Еўропе ўсе ведаюць вялікую шатландскую дуду, вакол якой існуе цэлы культ з рытуаламі, аркестрамі, барабанамі, і ўсё гэта было распрацавана яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя і распаўсюджана па ўсім свеце. Такім шляхом пайшлі і іншыя дударскія культуры. Напрыклад, зараз у ЮНЕСКА падаюць свае матэрыялы славакі, і у нашай дударскай супольнасці ёсць таксама такая ідэя", — адзначыў Сурба.
Менавіта ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў знаходзіцца унікальны ў Беларусі Музей народных музычных інструментаў, дзе сярод іншых экспанатаў можна ўбачыць і беларускую дуду, і нават паспрабаваць найграць на ёй нейкі матыў. Некалькі год таму ў экспазіцыі музея з`явілася таксама і сапраўдная шатландская валынка, каб параўнанне двух зусім розных музычных інструментаў было сапраўды відавочным.
"Раней калі ў нашым музеі былі толькі некалькі дудаў, наведвальнікі заўсёды казалі, што гэта шатландская валынка. І прыходзілася доўга, амаль што на пальцах, распавядаць, якія адметнасці мае беларуская дуда. А адрозненні сапраўды ёсць. Гэты інструмент уключае скураны мех, які мае міфічную глебу, драўляныя трубкі, трастніковы пішчык, а ўсё астатняе — гэта ўжо мадыфікацыі і элементы дэкору", — распавёў Сурба.
Па словах суразмоўцы, кожная нацыя імкнецца выпрацаваць свой адзіны тып дуды, пра які можна было б казаць, што гэта тытульны інструмент той ці іншай краіны.
"У нас ёсць і безмехавая дуда, і дуда-мацянка, і двухгукавая дуда, і аднагукавая. Але навукова, практычна і музычна даследавана толькі аднагукавая дуда, яна самая дасканалая, самая складаная і самая непаўторная. У ёй прысутнічаюць драўляныя закручаныя ражкі, яны вырабляюцца з суцэльнага кавалка дрэва, гэта самая складаная частка ў стварэнні дуды і менавіта яна выдзяляе нашу дуду сярод іншых", — адзначыў Сурба.
Sputnik, 2 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/619/40282
Текущая дата: 15.11.2024