Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 16 снежня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 15 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 16 снежня

У 1388 годзе ўпершыню ўзгадваецца Маладзечна.

Хто нарадзіўся 16 снежня

1874 год: Леў Альпяровіч, беларускі мастак.
1903 год: Іван Ахрэмчык, беларускі мастак-жывапісец.
1905 год: Мікалай Сярдобаў, беларускі оперны спявак, народны артыст Беларусі.
1934 год: Леанід Анцімонаў, беларускі мастак.
1962 год: Валяр`ян Янушкевіч, беларускі скульптар.
1977 год: Максім Пятруль, беларускі скульптар і дызайнер.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар, дырыжор, піяніст Людвіг ван Бетховен і шведскі кампазітар, адзін з заснавальнікаў квартэта ABBA Бэні Андэрсан.

16 снежня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць вялебнага Іаана Маўчальніка, які мог вылечваць людзей.

16 снежня імкнуліся правесці ў цішы і маўчанні. Нельга было гучна размаўляць і спяваць – верылі, што нячыстая сіла тады голас адыме.

Вернікі хадзілі ў храм і маліліся пра здароўе святому.

Таксама ў вёсках рана клаліся спаць – цямнела хутка, а з цемрай, як вядома, прыходзіць і нячыстая сіла, якая асабліва злавалася ў гэты дзень.

Калі дровы ў печы трашчаць – пахаладае. Снег выпаў пасля адлігі – да неўраджаю.

Sputnik, 16 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/62/71818
Текущая дата: 06.10.2024