Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 17 снежня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 14 дзён.

Якія падзеі адбыліся 17 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 17 снежня

У 1924 годзе было створана прафесійнае аб’яднанне беларускіх кінематаграфістаў і фатографаў "Белдзяржкіно".

Хто нарадзіўся 17 снежня

1883 год: Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык

Таксама сёння нарадзіўся Папа Рымскі Францыск.

17 снежня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць хрысціянскай вялікапакутніцы Варвары. Гэтая святая лічыцца абаронцай ад гвалтоўнай і раптоўнай смерці. У хрысціян смерць без пакаяння лічылі самым страшным пакараннем. Таксама святая Варвара лічыцца жаночай заступніцай. Ёй маліліся бяздзетныя жанчыны, таксама да святой звярталіся з просьбай падарыць здароўе дзецям.

Калі ў гэты дзень на двары было холадна, маразы будуць яшчэ доўга. Калі цёпла – у будучым годзе чакае добры ўраджай ільну.

Sputnik, 17 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/62/71819
Текущая дата: 06.10.2024