12 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель другі дзень запар зніжаецца да долара ЗША, умацоўваецца — да расійскага рубля і еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0050 рубля (0,22%) і склаў 2,3058 рубля.
Курс долара вырас на 0,0054 рубля (0,28%) да 1,9286 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0016 рубля (0,05%) і склаў 3,3623 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent блізу поўдня аўторка таргавалася ў мінусе ў раёне 53,6 долара ЗША за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 9,62 капейкі, склаўшы 57,2656 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 верасня 2017
Мінск, 12 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/620/40738
Текущая дата: 26.12.2024