Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель умацаваўся ў адносінах да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля



6 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся ў адносінах да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0031 рубля (0,14%) і склаў 2,296 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0051 рубля (0,26%) і склаў 1,9242 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0189 рубля (0,57%) і склаў 3,3543 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Яны ў сераду працягваюць расці. Марка Brent гандлюецца ў раёне 52,3 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 51,16 капейкі, склаўшы 57,3387 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 верасня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/621/40668
Текущая дата: 26.12.2024