Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель зноў умацаваўся ў дачыненні да долара, знізіўся да еўра і расійскага рубля



7 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, умацаваўся ў дачыненні да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0042 рубля (0,18%) і склаў 2,3002 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0008 рубля (0,04%) і склаў 1,9234 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0121 рубля (0,36%) і склаў 3,3664 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Яны ўпэўнена раслі некалькі сесій запар. Марка Brent таргуецца ў раёне адзнакі 54,4 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 19,76 капейкі, склаўшы 57,1411 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 верасня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/621/40670
Текущая дата: 26.12.2024