Белорусский портал в Казахстане

Глобус, Акуліч, Шэін: хто выступіць на «Скарынеры» ў Друі?



З 22 па 30 ліпеня ў Друі, што на Браслаўшчыне, у кляштары пры парафіі Святой Тройцы пройдзе трэці міжнародны мастацкі пленэр. У ім прымуць удзел 40 прафесійных мастакоў з Беларусі і замежжа.

Сёлетні пленэр будзе прысвечаны перакладу Бібліі Францішкам Скарынам.

23 ліпеня (нядзеля) 
Адкрыццё пленэру

10.00 — святая Імша
11.00 — выступленне «Віктара Сямашкі ды Кумпаніі» з імправізавана-меладыкламацыйнай праграмай у гонар Францішка Скарыны

25 ліпеня (аўторак)

20.00 — творчая вечарына Аляксея Шэіна

26 ліпеня (серада)

20.00 — творчая вечарына Адама Глобуса

29 ліпеня (субота)

18.00 — святая Імша з удзелам біскупа Алега Буткевіча. Уручэнне дыпломаў удзельнікаў пленэру
19.00 — выступленне Вольгі Акуліч

30 ліпеня (нядзеля)
Закрыццё пленэру

10.00 — святая Імша
11.00 — выступ Міхаіла Рубіна
11.30 — вернісаж

Catholic.by, 21 ліпеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/622/40127
Текущая дата: 15.11.2024