Белорусский портал в Казахстане

Дзень беларускага пісьменства стаў сапраўдным сімвалам незалежнасці Беларусі



Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям ўрачыстых мерапрыемстваў.

"Шырокія ўрачыстасці, прысвечаныя гэтай падзеі, з года ў год набываюць усё больш глыбокі сэнс, бо вяртаюць нас да сваіх вытокаў, выклікаюць пачуццё нацыянальнай годнасці. Свята стала сведчаннем адраджэння нашых найлепшых традыцый, сапраўдным сімвалам незалежнасці Беларусі. Углядаючыся ў яе шматвяковую гісторыю, мы пераконваемся ў тым, наколькі значны ўнёсак зрабілі нашы славутыя землякі — асветнікі, вучоныя, літаратары, музыканты, мастакі — у сусветную духоўна-культурную скарбніцу", — адзначаецца ў віншаванні.

Як указаў Лукашэнка, гэтым разам сталіцай Дня пісьменства стаў старажытны Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці. Сёлета горад адзначае 1155-годдзе. І менавіта ў Полацку нарадзіўся вялікі Францыск Скарына, які 500 гадоў таму надрукаваў першую беларускую кнігу.

"Друкаванае слова, веды, любоў да роднай зямлі былі і застаюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, яго нястрымнага імкнення да свабоднага і справядлівага жыцця", — падкрэсліваецца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.

БелаПАН
Мінск, 2 верасня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/622/40589
Текущая дата: 26.12.2024