На Беларускай валютна-фондавай біржы 19 ліпеня беларускі рубель умацаваўся да еўра і долара ЗША.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0012 рубля (0,05%) і склаў 2,2468 рубля.
Курс долара зменшыўся на 0,0028 рубля (0,14%) да 1,9493 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0029 рубля (0,09%) і склаў 3,2921 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай ф`ючарсы на нафту гатунку Brent апусціліся на 0,49% да 48,60 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI таргаваліся блізу 46,15 долара за бараль (на 0,54% ніжэй за папярэдняе закрыццё).
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 знізіўся на 12,87 капейкі і склаў 59,2418 рубля.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 ліпеня 2017
Мінск, 19 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/623/40066
Текущая дата: 15.11.2024