Белорусский портал в Казахстане

Курс долара ЗША і еўра знізіўся на таргах БВФБ



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 ліпеня беларускі рубель умацаваўся да еўра і долара ЗША.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0136 рубля (0,6%) і склаў 2,2514 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0054 рубля (0,27%) да 1,9726 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0171 рубля (0,52%) і склаў 3,2783 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай ф`ючарсы на нафту гатунку Brent апусціліся на 0,08% да 47,70 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI таргаваліся каля адзнакі 45,44 долара за бараль (на 0,11% ніжэй за папярэдняе закрыццё).

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 панізіўся на 0,01 капейкі і склаў 60,1836 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/624/39986
Текущая дата: 15.11.2024