Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют на таргах БВФБ



24 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся адносна долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0065 рубля (0,29%) і склаў 2,2798 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0016 рубля (0,08%) да 1,9335 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0014 рубля (0,04%) і склаў 3,2691 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent патаннела з пачатку дня на 0,2% пасля росту ў сераду на 1,3%, зараз бараль таргуецца ў раёне ў 52,45 долара.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 0,85 капейкі, склаўшы 59,1397 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 жніўня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/624/40501
Текущая дата: 25.12.2024