Белорусский портал в Казахстане

Мінскія аптэкі 30 жніўня правядуць акцыю "Беларускія лякарствы з клопатам пра вас"



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

РУП "Белфармацыя" 30 жніўня правядзе акцыю "Беларускія лякарствы з клопатам пра вас".

Акцыя пройдзе з 10.00 да 15.00 у 85 аптэках. Іх пералік размешчаны на сайце адной з буйнейшых дзяржаўных аптэчных сетак Беларусі.

Наведвальнікі змогуць атрымаць кансультацыю па прымяненні лякарстваў, азнаёміцца з парадкам вытворчасці і кантролем якасці ў медыцынскіх прадстаўнікоў.

У гэты дзень ва ўсіх аптэках РУП "Белфармацыя" айчынныя прэпараты будуць прадавацца са скідкай з рознічнай цаны да 12 працэнтаў.

25 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/624/40509
Текущая дата: 25.12.2024