Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада Беларусі.
Урад зацвердзіў павышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. 1 верасня будуць праіндэксаваныя на 8% субсідуемыя дзяржавай цэны на прыродны і звадкаваны газ, а таксама тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння для насельніцтва.
Згодна з пастановай Савета міністраў ад 24 жніўня № 641, тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складзе 16,9259 рубля за 1 Гкал.
Тарыф за кубаметр газу ў дамах і кватэрах, дзе ёсць прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе 0,0983 рубля, летам 1 кубаметр газу будзе каштаваць 0,3081 рубля.
Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе 0,3081 рубля за кубаметр газу незалежна ад сезона.
Калі ў доме ці кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр газу складзе 2,44 рубля з аднаго чалавека ў месяц.
Тарыф на газ у жыллі, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, складзе 7,05 рубля за кубаметр.
Кубаметр газу ў кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, будзе каштаваць 3,98 рубля.
Тарыф на газ у жыллі, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, складзе 7,05 рубля за кубаметр.
Кубаметр газу ў кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, будзе каштаваць 3,98 рубля.
У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, але няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу, у ацяпляльны перыяд давядзецца плаціць 0,4874 рубля за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, у летні перыяд — 0,1827 рубля.
Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон будзе каштаваць 1,7579 рубля, у летні перыяд — 0,8216 рубля. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 1 кубаметр таксама будзе каштаваць 0,8216 рубля.
Калі ў доме ці кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр звадкаванага газу складзе 2,44 рубля з аднаго чалавека ў месяц.
Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння кубаметр звадкаванага газу будзе каштаваць 6,95 рубля, пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 3,26 рубля.
Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння кубаметр звадкаванага газу будзе каштаваць 6,95 рубля, пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 3,26 рубля.
Тарыф на звадкаваны газ у жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе 5,7713 рубля за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, летам — 0,8216 рубля.
Кошт 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах норм спажывання складзе 0,5835 рубля. Такім чынам, балон будзе каштаваць 12,25 рубля.
Тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных электрычнымі плітамі, складзе 0,1094 за 1 кВт•гадз. Дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 0,0764 рубля за 1 кВт•гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 0,2189.
Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе 0,09 рубля за 1 кВт•гадз, у астатні час сутак — 0,1674.
Пра тое, што тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі будуць індэксаваць у верасні і снежні, паведаміў 17 жніўня ў Савеце Рэспублікі намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец.
"Спажыўцы з 1 верасня гэтага года заплацяць на 8% больш за камунальныя паслугі. Але, яшчэ раз звярну ўвагу, што дадзеная індэксацыя або дадзены рост абумоўлены ростам даходаў насельніцтва, як гэта і прадугледжана дзеючым заканадаўствам і той практыкай, якая склалася ўжо на працягу некалькіх гадоў. З 1 снежня мы плануем, зноў жа зыходзячы з росту заработнай платы, якая будзе адбывацца, мы ацэньваем, што рост індэксацыі склаў недзе каля 10%, — адпаведным чынам павысяцца і тарыфы для насельніцтва", — растлумачыў намеснік кіраўніка МАРТ.
Са студзеня наступнага года ў Беларусі плануецца выйсці на 100-працэнтны ўзровень кампенсацыі затрат па ўсіх паслугах ЖКГ, за выключэннем цеплавой энергіі. Ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне насельніцтва будзе аплачваць па субсідуемых тарыфах.
Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 21 красавіка з пасланнем народу і парламенту, адзначыў: "Мы не можам за адзін раз за год-паўтара зрабіць 100% аплату жыллёва-камунальных паслуг, таму што будуць велізарныя неплацяжы і гэта дэстабілізуе абстаноўку ў грамадстве". "На 100-працэнтную аплату насельніцтвам паслуг ЖКГ выйдзем не за год-два, а чатыры-пяць гадоў", — сказаў ён.
Лукашэнка запэўніў, што тарыфы будуць павышацца паступова, як і раней, — на пяць долараў у год.
"Людзі прывыклі да гэтага. Павышаем па пяць долараў, каб дасягнуць 100%. І зробім гэта не за паўтара года, а за чатыры-пяць — зробім. Проста зламаць сістэму, а вось стварыць новае будзе значна цяжэй. Будзьце акуратнейшымі. У нас створана сістэма, яе трэба прымусіць працаваць", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
"Людзі прывыклі да гэтага. Павышаем па пяць долараў, каб дасягнуць 100%. І зробім гэта не за паўтара года, а за чатыры-пяць — зробім. Проста зламаць сістэму, а вось стварыць новае будзе значна цяжэй. Будзьце акуратнейшымі. У нас створана сістэма, яе трэба прымусіць працаваць", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 жніўня 2017
Мінск, 25 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/624/40516
Текущая дата: 26.12.2024