Рэканструктары з Беларусі і краін замежжа сабраліся ля Мірскага замка, каб аднавіць атмасферу апошняй прыгожай вайны на першым міжнародным фестывалі "Мір 1812-2017".
Пад сценамі старажытнай беларускай фартэцыі — Мірскага замка рэканструявалі адзін з эпізодаў гераічнай гісторыі часоў Напалеонаўскіх войнаў.
У чэрвені 1812 года тут адбылася бітва паміж польскай кавалерыяй, якая ўваходзіла ў склад Вялікай арміі, і ар`ергардам 2-й рускай арміі, якая адступала ўглыб Расійскай імперыі.
На месцы баталіі сышліся легендарныя асобы — камандуючы польскай кавалерыяй, удзельнік паўстання пад правадырствам Касцюшкі, генерал Аляксандр Ражнецкі і атаман Данскога казацкага войска, генерал Мацвей Платаў.
Sputnik, 10 ліпеня 2017
Sputnik, 10 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/625/39954
Текущая дата: 15.11.2024